Рэгістрацыя

Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Каталог: 
Аўдыё
Відэа
Графіка
Забаўкі
Навучанне
Сеціва
Сістэма
Праграмаванне
Праца
Іншае

* Новыя пераклады
! Лепшыя праграмы
Усе пераклады


  Пералік перакладаў: 
* Ashampoo Burning Studio 6 Free * Auslogics Disk Defrag 3.1.x
* avast! Free Antivirus 5.x * Format Factory 2.30
* HLSW 1.3.x * Music galaxy 1.0
* PeaZip 3.2.x * Silent Hill 3 - Маўклівы груд 3
* World Of Goo - Свет Шароў Goo ! XP-Antispy 3.97-2

  Падзел "Новыя пераклады" змяшчае: 

Новыя і абноўленыя пераклады
  Падзелы сайта: 
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Белазар ТУТ!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 
Кнігі - поштай



Белазар - беларуска-рускі перакладнік

ВОКА

Светапогляд - ...штодзённа новыя фоташпалеры з Беларусі, думкі, беларуская мова для праграм, форум... - зірні на свет іншымі вачыма!
  Гарачая навiна: 
Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Усе навiны...


  Пра старонку: 

Тут змешчаныя пераклады папулярных праграм для Windows на беларускую мову, якія былi выкананыя мною, а таксама дасланыя наведвальнiкамi сайта.
Магчыма, Вы, як і я, выкарыстоўваеце гэтыя праграмы на сваім кампутары? У такім разе, Вы маеце магчымасць зрабіць выгляд сваіх вакенцаў больш TUTэйшым :)
Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!

• Ashampoo Burning Studio 6 Free
Дармавая версія праграмы для запісвання CD, DVD і Blu-ray кружэлкаў. У архіве знаходзяцца беларускія моўныя файлы. Трэба выняць гэтыя файлы ў тэчку з моўнымі файламі Ashampoo, па змаўчанні:
C:\Program Files\Ashampoo\Ashampoo Burning Studio 6 FREE\Languages.
Таксама гэтыя файлы сумяшчальныя з 8-ю камерцыйнаю версіяю праграмы. У камерцыйныя 9 і 10 версіі беларускія моўныя файлы ўбудаваны.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Auslogics Disk Defrag 3.1.x
Бясплатнае прыкладанне для дэфрагментацыі дыскаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• avast! Free Antivirus 5.x
Бясплатная супрацьвірусная праграма для Windows. Беларуская мова ўбудавана у шматмоўную версію ўсталявальніка. Калі гэты антывірус ужо ўсталяваны на вашым кампутары - абнавіце праграму, а затым у Асноўных наладах (Settings) \ Мова (Languages) \ Усталяваць дадатковыя мовы (Install additional languages) - у спісе абяраеце Беларуская й націскаеце на OK. Чакаеце завяршэння ўсталёўкі. Калі будзе неабходна - перазагружаецеся.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Format Factory 2.30
Шматфункцыйны медыя-канвертар, што дазваляе пераўтвараць асноўныя тыпы відэа, аўдыё і фота-файлаў. Пераўтварэнне DVD у відэа файлы, капіяванне CD у аўдыё файлы. MP4 файлы для фарматаў iPod/iPhone/PSP/BlackBerry. Падтрымка зыходных файлаў RMVB. А таксама праграма: аднаўляе пашкоджаныя відэа і аўдыё файлы, аптымізуе памеры мультымедыйных файлаў, дадатковая апрацоўка малюнкаў.

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• HLSW 1.3.x
Праграма кіраваньня гульнявымі серверамі. Падтрымлівае шмат гульняў (CS, CS:S, COD 4, TF 2 і г.д.). Пераклад трэба пакасьці ў тэчку "х:\HLSW\cfg\language", пасьля гэтага пры запуску праграмы з’явіца беларуская мова.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Music galaxy 1.0
Каталагізатар MP3 файлаў. Складае каталог вашай музычнай калекцыі, якая адлюстроўваецца ў выглядзе піктаграм з малюнкамі выканаўцаў і іх альбомаў (дзякуючы інтэграцыі з Last.fm). Ёсць падтрымка плэйлістоў, інтэграцыя з папулярным сэрвісам Last.fm, інтэграцыя з Winamp і AIMP2, функцыя "упадабаны трэк" (дазваляе захаваць спасылку на прайграваны ў дадзены момант трэк)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• PeaZip 3.2.x
Вольны і бясплатны партатыўны архіватар і графічная абалонка для іншых архіватараў. Праграма напісаная на Free Pascal. PeaZip распаўсюджваецца для Microsoft Windows і GNU/Linux як ва ўсталявальных пакетах (усталёўка для Windows, DEB, RPM, TGZ), гэтак і ў партатыўных версіях, якія не робяць змены ў аперацыйнай сістэме. PeaZip падтрымлівае ўласны фармат архіваў Pea (з падтрымкай сціску, шматтомных архіваў, і гнуткай сістэмай шыфравання і кантролю цэласнасці), і іншыя фарматы.
Архіў утрымоўвае два моўных файла: на кірыліцы й на лацінцы. Для дакладнага адлюстраваньня беларускае лацінкі, трэба каб у якасьці сыстэмных шрыфтоў былі ўсталяваны шрыфты з падтрымкаю дыякрытычных знакаў.
Файлы перакладу скапіяваць у тэчку праграмы C:\Program Files\PeaZip\res\lang\
Linux: у тэчку /usr/bin/PeaZip/res/lang
Затым запусьціць PeaZip і перайсьці да Options - Localization - абраць патрэбны файл (By-Cr-3.2 ці By-Lt-3.2) - Адчыніць.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Silent Hill 3 - Маўклівы груд 3
Silent Hill 3 (Маўклівы груд 3) — відэагульня ў жанры survival horror, трэцяя частка гульнявой серыі Silent Hill, была распрацавана і выпушчана Konami у 2003 годзе на платформах Playstation 2 і PC. З'яўляецца наўпростым працягам першай часткі серыі.

Падобна іншым гульням серыі, Silent Hill 3 выкарыстоўвае тэматыку містычнага хорару і характэрныя для фільмаў жахаў прыёмы яго падачы, апавядаючы пра людзей, якія «правальваюцца» ў напоўнены жахамі свет. Галоўнай гераіняй гульні з'яўляецца маладая дзяўчына па імі Хізар (анг. Heather), якая апускаецца ў свет уласных страхаў як у сваім родным горадзе, гэтак і ў таямнічым мястэчку Сайлент-Хіл, куды Хізар рушыць у пошуках разгадкі таямнічых падзей.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• World Of Goo - Свет Шароў Goo
Свет шароў Goo - будаўнічая гульня-галаваломка з рэальнай фізікай. Мільёны шароў Goo, што жывуць у цудоўным свеце Goo, ня ведаюць, што насамрэч яны - удзельнікі гульні, і што яны надзвычай цудоўныя.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• XP-Antispy 3.97-2 - выдатны софт!
Невялікая прылада для аўтаматычнай наладкі аперацыйнай сістэмы Windows XP, у прыватнасці, выдаленне розных шпіёнскіх і іншых небяспечных модуляў вакенцаў. Вядома, усё гэта можна зрабіць уручную, але гэта патрабуе часу і пэўных ведаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць гатовыя пераклады праграм для Windows на беларускую мову, або Вы самі ствараеце праграмнае забеспячэнне з беларускім інтэрфейсам, якое можа быць цікавым для многіх людзей? Пішыце мне, і я змяшчу тут спасылкі на гэтыя праграмы!

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву праграмы;
  • Версію праграмы;
  • Некалькі радкоў пра праграму – катэгорыя, прызначэнне, функцыі і інш.
  • Спасылка на сайт вытворцы;
  • Спасылка на пераклад альбо сам пераклад, калі яго памер не перавышае 100-200kb.

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2010. Хостынг забяспечвае TUT.BY
Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY